Дэструктыўная арганізацыя _ Рэжысэр Віктар Самойлаў Саюзу беларускіх пісьменнікаў пагражае ліквідацыяй прэзідэнт Лукашэнка. Зусім нядаўна ў Беларусі з’явіўся новы панятак, спароджаны ў нетрах Адміністрацыі прэзідэнта, – «дэструктыўная арганізацыя», што значыць таварыства, «дзейнасць якога несумяшчальныя з працаю дзяржаўных установаў і ведамстваў». Гэткім чынам, «дэструктарамі» сталі тысячы людзей па ўсёй Беларусі: выкладчыкі, навукоўцы, мастакі, музыкі, нават дзяржаўныя службоўцы, якія належалі да «дэструктыўнах арганізацыяў». Гэта можа мець цяжкія наступствы не толькі для саміх гэтых людзей, але і для ўсёй беларускай навукі ды культуры. Праз сваё сяброўства ў СБП у «дэструктары» трапілі таксама і вядомыя беларускія пісьменнікі: Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў. Яны дзеляцца сваймі меркаваннямі, ведамі і досведам. _ http://www.baravik.org/topic/843/